Перайсці да зместу

Дубровенскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дубровенскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Дуброўна
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
6 студзеня 1965
Дата скасавання 25 снежня 1962
Кіраўнік Анатоль Іванавіч Лукашоў[1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 78,41 %, руская 20,9 %
Размаўляюць дома: беларуская 31,3 %, руская 60,82 %[2]
Насельніцтва (2009)
16 974 чал.[2] (19-е месца)
Шчыльнасць 13,58 чал./км² (11-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 93,72 %,
рускія — 4,94 %,
іншыя — 1,34 %[2]
Плошча 1 249,70[3]
(19-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
208 м[4]
Дубровенскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дубро́венскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Цэнтр — горад Дуброўна.

Размешчаны на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Аршанскім і Лёзненскім раёнамі Віцебскай вобласці, Горацкім раёнам Магілёўскай вобласці, Краснінскім і Руднянскім раёнамі Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Паверхня раёна хваліста-платападобная, раўнінная. Паўднёвая частка знаходзіцца ў межах спадзістахвалістага Смаленскага ўзвышша. На поўначы плоская з забалочанымі ўчасткамі і асобнымі марэннымі ўзгоркамі Лучоская нізіна. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага (на поўнач), сожскага, дняпроўскага, зрэдку бярэзінскага зледзяненняў.

У раёне разведана 11,5 млн т геалагічных запасаў торфу, што адпавядае 2,2 млн т паліва ў нафтавым эквіваленце. Абшырныя лясныя рэсурсы: больш за 35 тыс. га (29 % плошчы раёна).

Сярэдняя тэмпература студзеня −8º, ліпеня +17,8 °C. За год выпадае 618 мм ападкаў.

Па тэрыторыі Дубровенскага раёна цячэ Дняпро. На тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел Балтыйскага і Чорнага мораў — басейнаў Дзвіны і Дняпра. Іншыя рэкі: Расасенка, Вярхіта.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Дуброўна. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў: Азёрскі (Азярэцкі), Будскі, Верацейскі, Дабрынскі, Дубровенскі, Загваздзінскі, Кляноўскі, Негацінскі, Новатухінскі, Пірагоўскі, Расасненскі, Цілівіцкі, Чарнаручанскі. 3 ліпеня 1925 года Дуброўна атрымала статус горада. 24 верасня 1926 года Дубровенскі сельсавет скасаваны. У 1927 годзе перайменаваны сельсаветы: Загваздзінскі — у Савінскі, Негацінскі — у Сваташыцкі, Пірагоўскі — у Мардашэвіцкі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 студзеня 1931 года да раёна далучаны Баеўскі, Бельскі, Іскозскі, Расткоўскі, Сазонаўскі, Слатаўшчынскі сельсаветы і мястэчка Ляды скасаванага Ляднянскага раёна. 15 кастрычніка 1931 года Будскі сельсавет перададзены ў склад Аршанскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчка Ляды аднесена да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. 9 верасня 1946 года Азярэцкі і Верацейскі сельсаветы перададзены новаўтворанаму Арэхаўскаму раёну. 10 сакавіка 1954 года Сазонаўскі сельсавет перайменаваны ў Ляднянскі, статус гарадскога пасёлка Ляды паніжаны да вёскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Іскозскі, Новатухінскі, Расасненскі, Савінскі, Сваташыцкі, Цілівіцкі, Чарнаручанскі сельсаветы, утвораны Баброўскі, Засценкаўскі, Малабахаўскі сельсаветы, Баеўскі сельсавет перайменаваны ў Асташкавіцкі, Мардашэвіцкі — у Пірагоўскі. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Азярэцкі і Халмоўскі сельсаветы скасаванага Арэхаўскага раёна. 8 красавіка 1957 года Халмоўскі сельсавет перададзены Аршанскаму раёну. 16 верасня 1957 года Баброўскі сельсавет перайменаваны ў Маласавінскі. 16 верасня 1960 года скасаваны Бельскі і Расткоўскі сельсаветы, Ляднянскі сельсавет перайменаваны ў Валяўкоўскі, Слатаўшчынскі сельсавет — у Зарубскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Аршанскага раёна.

6 студзеня 1965 года Дубровенскі раён утвораны зноў, уключаў горад Дуброўна, гарадскі пасёлак Асінторф і 10 сельсаветаў: Азярэцкі, Асташкавіцкі, Валяўкоўскі, Дабрынскі, Зарубскі, Засценкаўскі, Кляноўскі, Малабахінскі, Маласавінскі, Пірагоўскі, якія былі перададзены з Аршанскага раёна. 24 мая 1968 года Азярэцкі сельсавет перайменаваны ў Рэдзькаўскі, Асташкавіцкі сельсавет — у Баеўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 11 сельсаветаў, 243 населеныя пункты[5].

20 кастрычніка 1995 года Дубровенскі раён і горад Дуброўна аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 красавіка 2004 года скасаваны Баеўскі і Рэдзькаўскі сельсаветы, рабочы пасёлак Асінторф аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак), Асінторфскі пассавет скасаваны, утвораны Асінторфскі сельсавет[6]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны Кляноўскі сельсавет[7], 14 верасня 2017 года — Засценкаўскі сельсавет[8].

Насельніцтва ў 1971 складала 32,1 тыс. Насельніцтва ў 2006 — 19,7 тыс. чал., гарадскога — 8,9 тыс. чал., сельскага — 10,8 тыс. чал. Тэндэнцыя — скарачэнне колькасці насельніцтва (каля 1 % у год). Каэфіцыент дэпапуляцыі (суадносіны памерлых да народжаных) у 2005 склаў 2,6 і перавысіў максімальна дапушчальнае крытычнае значэнне, прынятае ў свеце за 1.

Высокая забяспечанасць людзьмі працаздольнага ўзросту — 60 %, узроставая структура насельніцтва — аптымальная, эканамічна эфектыўная. Высокі ўзровень беспрацоўя — 2,1 %, асабліва сярод жанчын.

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • Дубровенскі льнозавод, ААТ
  • Дубровенскі камбінат прамысловых тавараў, ААТ
  • філіял Дубровенскі ААТ «Аршанскі малочны камбінат»
  • філіял Дубровенскае ДРБУ № 108 КУП «Віцебскаблдарбуд»

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтадарога Брэст — Масква. Дуброўна аўтадарогамі звязана з Оршай, Горкамі, Асінторфам, пасёлкам Красным (РФ). Праз тэрыторыю раёна праходзяць нафтаправод «Дружба» і газаправод «Ямал — Еўропа».

Міжнародны фестываль песні і музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўна».

Прыродная расліннасць належыць да Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі і Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, знаходзіцца 19 % тэрыторыі раёна[9].

Найбольшы лясны масіў — Шчэрбінская лясная дача. Значныя масівы — Асінторфскі, Кіраёўскі гай, Беражаны, Лугаўцы, Валькаўшчына. Склад лясоў хваёвыя складаюць 51,8 %, яловыя — 14,7 %, дубовыя — 0,4 %, ясянёвыя — 0,5 %, кляновыя — 0,1 %, бярозавыя — 15,9 %, асінавыя — 6,9 %, шэраальховыя — 5,5 %, чорнаальховыя — 4,3 %. 72 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні[9].

У Дубровенскім раёне налічваецца 31 балота, якія належаць да Аршанска-Мсціслаўскага тарфянога раёна. Агульная плошча балот складае каля 8 тыс. га, з іх 5,4 тыс. га — вярховыя, 2,5 тыс. га — нізінныя, 87 га — пераходныя. Найбольшыя балотныя масівы: Асінаўскае, Шчэрбінскі Мох[9].

На тэрыторыі раёна ўзяты пад ахову наступныя жывёлы, птушкі, рыбы, расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[9]:

У Дубровенскім раёне размешчаны 4 заказнікі раённага значэння і 4 помнікі прыроды мясцовага значэння.

Помнікі прыроды мясцовага значэння:

  • біялагічны заказнік мясцовага значэння «Азёры»;
  • гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Асінторфскі»;
  • гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Жукоўскае»;
  • гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Пунішча».

Сацыяльная сфера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2017/2018 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі навучаецца і выхоўваецца 1547 навучэнцаў і 491 дашкольнік. У сістэме адукацыі раёна працуе 387 педагагічных работнікаў.

Ахова здароўя

[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Дубровенская раённая цэнтральная бальніца».

Старшыні Дубровенскага райвыканкама

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]
  1. http://dubrovno.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom-vlast-ru/
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 48. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  8. Решение Витебского областного Совета депутатов от 14 сентября 2017 г. № 218 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дубровенского района Витебской области
  9. а б в г Раслінны і жывёльны свет(недаступная спасылка)
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Дубровенскі раён // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны Рэспубліка Беларусь : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 131—132.
  • Дубровенский район // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 3. — С. 458—459.
  • Дубровенский район // Республика Беларусь. Витебская область / Управление идеологической работой Витебского областного исполнительного комитета; [редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. — Витебск, 2005. — С. 166—169.
  • Памяць: Дубровенскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: у 2 кн. / рэдкал.: А. Гаўруцікаў і інш.; мастак Э. Жакевіч. — Мн., 1996—1997.